План-канспектурока па беларускай мове ў 8-ым класе
Тэмаўрока: Адасобленыя акалічнасці (слайд №1)
Мэта: (слайд№2)
Стварыцьумовы для асэнсавання прычын, умоў і сродкаў адасаблення акалічнасцей
Задачы:
Садзейнічацьзасваенню правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку пры адасобленых акалічнасцях;
Разгледецьвыпадкі, калі акалічнасці, выражаныя адзіночнымі дзеепрыслоўямі,дзеепрыслоўнымі зваротамі і фразеалагізмамі не адасабляюцца;
Спрыяцьвыхаванню павагі да роднага слова.
Ход урока
І.Арганізацыйны момант (гучыць аўдыёзапіс спеваў жаваранка)
— Каго мыз вялікай радасцю сустракаем вясной?
Вясноюптушкі вяртаюцца з выраю на радзіму: гракі, шпакі, дразды, жаўрукі,берасцянкі, ластаўкі, салаўі, зязюлі, жураўлі, качкі, гусі …
— Чамумы радуемся іх вяртанню дадому?
Жадаюўсім з добрым вясеннім настроем плённа папрацаваць на сённяшнім уроку.
(слайд№3)
ІІ.Мэтанакіраванаепаўтарэнне.
1)Працаз тэкстам (на картках) (слайд №4)
Падкрэсліце ў тэксце граматычныя асновы і адасобленыяакалічнасці. Падрыхтуйцеся патлумачыць знакі прыпынку.
Песняляснога жаваранка
Над ускрайкам лесу зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першытут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры, напаўняючы ўсёзвонам тонкага дарарога металу. Снуючы высока ў небе, пасылала птушка на зямлюмелодыі, сатканыя са звону срэбраных струн, з булькатання лясных ручайкоў, ззумкання пчаліных крыльцаў, шолаху красак. І гэтыя тоны, сплятаючыся такгарманічна ў песні ляснога жаваранка, даходзілі да самых затоеных глыбіньсэрца.
Ніякая іншая птушка не можа параўнацца ў спевах з ляснымжаваранкам. Нават праслаўлены салавей. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдныхмясцінах, нібы хаваючыся ад вачэй чалавека, і таму мала хто чуе яго.
2)Франтальнае апытванне: (слайд №5)
1. Што называецца адасабленнем?
Адасабленне – гэта інтанацыйнае і сэнсавае выдзяленне таго або іншага членасказа (неразвітага або развітага).
2.Якна пісьме праводзіцца адасабленне?
Напісьме адасобленыя члены сказа звычайна вылучаюцца коскамі, радзей – працяжнікаміабо дужкамі.
3.Якіячлены сказа могуць адасабляцца?
Адасабляюццадапаўненні, азначэнні, акалічнасці.
4.Што абазначаюць адасобленыя акалічнасці?
Адасобленыяакалічнасці абазначаюць дадатковае дзеянне ў адносінах да асноўнага дзеяння,якое выражана дзеясловам-выказнікам.
5.Наякія пытанні адказваюць адасобленыя акалічнасці?
Як?Якім чынам? У якой ступені? Калі? І інш.
6.Адасобленыя акалічнасці часцей выражаюцца…
Дзеепрыслоўяміі дзеепрыслоўнымі зваротамі
7.Усказе адасобленыя акалічнасці выконваюць ролю акалічнасцей са значэннем…
спосабудзеяння,
часу,
прычыны,
мэты,
умовы,
уступкі.
8.Адасобленыяакалічнасці ў вусным маўленні выдзяляюцца…
Паўзамі,павышаным тонам у пачатку і сярэдзіне сказа, паніжаным у канцы сказа.
— Штовыклікала найбольшыя цяжкасці пры вывучэнні тэмы?
III. Вывучэннетэмы (праца ў парах на картках)
1.Праца з табліцай №1 (слайд №6)
Вучніпадбіраюць прыклады на кожны пункт правіла.
Праверка(слайд№7)
Адасобленыяакалічнасці, знакі прыпынку
адасабляюцца |
не адасабляюцца
|
1.Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі: Хлопцы, штурхаючыся, перакідваючыся жартамі, ішлі на стадыён. Гуляючы, розуму не прыдбаеш. |
1. Адзіночныя дзеепрыслоўі, якія стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння, адказваюць на пытанне як?: Нельга чытаць лежачы. Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы. |
2.Са значэннем уступкі, калі яны выражаны назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на: Нягледзячы на трывожны час, ён жыў сваім звычайным жыццём. |
2. Зварот з прыназоўнікам нягледзячы на, калі стаіць пасля дзеяслова выказніка: Вучні пайшлі ў паход нягледзячы на дрэннае надвор’е. |
|
3. Фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі: Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук. Дзеці растуць на лес гледзячы. |
|
4.Акалічнасць (дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот), перад якой стаіць узмацняльная часціца і (ды) або часціца толькі, нават… Гэта можна зрабіць нават не звяртаючыся па дапамогу. |
2.Праца з табліцай №2 (слайд №8)
Вучніпадбіраюць прыклады на кожны пункт правіла.
Праверка(слайд№9)
Злучнікіпры адасобленых акалічнасцях
1.Паміж дзвюма акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі і звязанымі злучнікам і –коска не ставіцца. |
Апусціўшы галовы і выставіўшы наперад галінастыя рогі, ласі на нейкае імгненне знямелі і стаялі нерухома. |
2.Калі дзеепрыслоўны зварот адносіцца да аднаго з аднародных выказнікаў, звязаных адзіночнымі злучнікамі і, ды(=і), ці, або (коска перад гэтымі злучнікамі не ставіцца) |
Возьме наш хлопец жалеза кавалак ды, кінуўшы ў горан, нагрэе ўдала.
|
3.Калі перад адасобленай акалічнасцю стаіць злучнік, які звязвае іншыя члены сказа або часткі складанага сказа, то пасля гэтага злучніка ставіцца коска. |
Антаніна Арцёмаўна апошні раз аглядзела стол і, уздыхнуўшы, стомлена апусцілася на канапу. |
4.Коска не ставіцца паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем, калі пропуск адасобленай акалічнасці парушае структуру сказа. Заўвага. Паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем (дзеепрыслоўным варотам) коска будзе ставіцца тады, калі пропуск адасобленай акалічнасці не парушае структуру сказа. |
Кожны тыдзень бацькі хадзілі ў тэатр, а вярнуўшыся дадому, абмяркоўвалі п’есу. Ён не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, рушыў наперад. Правяраем: Ён не спыніўся, а рушыў наперад. |
ІV .Фізкультхвілінка(слайд №10)
Напэўна, вы ўжостаміліся і трэба крышачку паварушыцца, адпачыць.
Прыміце да ўвагітыя паняцці, якія я буду называць на фізкультхвілінцы. Падумайце, чаму янысадзейнічаюць.
Калі я называюасобую форму дзеяслова дзеепрыслоўе, вы пастарайцеся як мага вышэй падняцьрукі, а калі я называю не дзеепрыслоўе, то прысядзьце, калі ласка.
Плаваць
Плаваючы
Прабегшы
Прабежка
Працоўны
Працуючы
Рабіць зарадку
Зрабіўшызарадку
Закаляючыся
Закаляцца
Пачысціўшызубы
Загар
Загараць
Загараючы
Адпачынак
Адпачываючы
Спадзяюся, што выадпачылі і мажна працаваць далей. А ўсё пачутае садзейнічае…
(умацаванню нашагаздароўя)
V.Замацаванне
1.Гульня “Чацвёрты лішні” ( слайд №11)
1.Чацвертылішні ( слайд№12)
1) Шуміцьрака, вясёлая, жывая.
2)Вакол,ападаючы, шамацела лісце.
3)Люблю свойкрай, зялены і спакойны.
4)Насталаноч, з цішыней і зорамі.
Правяраем( слайд №13)
2)Вакол,ападаючы, шамацела лісце.
2.Чацвертылішні ( слайд № 14)
1)Нягледзячына дрэннае надвор’е, дзеці пайшлі гуляць.
2)На ганкумаці, выйшаўшы, стаіць.
3)КосцяРаднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы.
4)Забыўшысяпра ўсё на свеце, я ўважліва разглядаў жураўлёў.
Правяраем (слайд № 15)
3)КосцяРаднік, загадчык новага клуба, сустракаў гасцей і быў надзвычай ветлівы.
3.Чацвёртылішні ( слайд № 16)
1)Яна,прырода, натуральна ўпрыгожыла столь і сцены падземнага палаца сваімі скарбамі.
2)Сонца,зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся,
пачалохіліцца на захад.
3)Грабцы –дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы, ахмары коцяцца бліжэй.
4) З усіхсродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, самым выпрабавальнымі надзейным было і будзе слова.
Правяраем: ( слайд № 17)
2)Сонца,зрабіўшы свой штодзённы кругабег, апусцілася зусім нізка і, стаміўшыся, пачалохіліцца на захад.
4. Чацвертылішні ( слайд № 18)
1)Сіне- ружовае світанне паволі рассцілаецца на зямлі, плывучы непрыкметна з далёкіхнебасхілаў.
2)Жаваранакі шпак, спяваючы, не хаваліся.
3)Машынаімчыць, гудзе, адкрываючы на кожным павароце ўсё новыя і новыя дзівы.
4) Хлопецрос на лес гледзячы.
Правяраем (слайд № 19)
4)Хлопец рос на лесгледзячы.
2.Самастойная праца ў сшытках
Расстаўце,дзе неабходна, знакі прыпынку:
1.Спяваючы маці незводзіла вачэй з кроснаў.
2. Ён не мог сядзець склаўшы рукі
3. Раман стоячы весела пасмейваўся.
4. Васіль устае і адхінуўшы гардзіну рашуча расчыняе акно.
5.Мікола сядзеў надзьмуўшыся.
6. Рыгор доўга шукаў выхад а знайшоўшы весела ўсміхнуўся.
7. Дворнікі пазяхаючы і жагнаючыся адчынялі брамы і аканіцы.
8. Жанчыны ішлі спяваючы.
9. Дзядзька закасаўшы рукавы нешта шукае на дне ракі.
10.Не сціхаючы грымеў гром.
11. Дзеці раслі на лес гледзячы.
12.Нельга чытаць лежачы.
13. Нягледзячы на ранні час бацька займаўся гаспадаркай.
14. Ты мог бы жадаючы многа зрабіць
15.Малы абараняючыся качаўся клубком па зямлі.
Правяраем: (слайд №20)
1.Спяваючы, маці незводзіла вачэй з кроснаў.
2. Ён не мог сядзець склаўшы рукі.
3. Раман, стоячы, веселапасмейваўся.
4. Васіль устае і,адхінуўшыгардзіну, рашучарасчыняе акно.
5.Мікола сядзеў надзьмуўшыся.
6. Рыгор доўга шукаў выхад, а знайшоўшы, веселаўсміхнуўся.
7. Дворнікі, пазяхаючыі жагнаючыся, адчынялібрамы і аканіцы.
8. Жанчыны ішлі спяваючы.
9. Дзядзька, закасаўшырукавы, нешташукае на дне ракі.
10.Не сціхаючы, грымеўгром.
11. Дзеці раслі на лес гледзячы.
12.Нельга чытаць лежачы.
13. Нягледзячы на ранні час, бацька займаўся гаспадаркай.
14. Ты мог бы, жадаючы, многа зрабіць
15.Малы,абараняючыся, качаўсяклубком па зямлі.
VІ.Дамашняе заданне(слайд№21)
Утворах, якія вы чыталі, знайдзіце 1-10 сказаў з адасобленымі членамі, запішыцеіх.
VІІ.Рэфлексія, выстаўленне адзнак ( слайд № 22)
Штомы даведаліся пра адасобленыя акалічнасці?
Чыяработа на ўроку вам асабліва спадабалася?
Цізадаволены вы сваёй работай на ўроку?
Ацаніце,калі ласка, сваю работу.
Адасобленыяакалічнасці, знакі прыпынку
Адасабляюцца |
не адасабляюцца |
1.Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі ці адзіночнымі дзеепрыслоўямі:
|
1. Адзіночныя дзеепрыслоўі, якія стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння, адказваюць на пытанне як?: |
2.Са значэннем уступкі, калі яны выражаны назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на:
|
2. Зварот з прыназоўнікам нягледзячы на, калі стаіць пасля дзеяслова — выказніка: |
|
3. Фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі: |
|
4.Акалічнасць (дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот), перад якой стаіць узмацняльная часціца і (ды) або часціца толькі, нават…
|
Падбярыцепрыклады на кожны пункт правіла:
1.Хлопцы,штурхаючыся, перакідваючыся жартамі, ішлі на стадыён.
2.Гуляючы,розуму не прыдбаеш.
3.Нельгачытаць лежачы.
4.Песнісалаўіныя льюцца несціхаючы.
5.Гэта можназрабіць нават не звяртаючыся па дапамогу.
6.Нягледзячына трывожны час, ён жыў сваім звычайным жыццём.
7.Вучніпайшлі ў паход нягледзячы на дрэннае надвор’е.
8.Трэбабыць аптымістам і жыць не апускаючы рук.
9.Дзецірастуць на лес гледзячы.
Злучнікіпры адасобленых акалічнасцях
1.Паміж дзвюма акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі і звязанымі злучнікам і –коска не ставіцца.
|
|
2.Калі дзеепрыслоўны зварот адносіцца да аднаго з аднародных выказнікаў, звязаных адзіночнымі злучнікамі і, ды(=і), ці, або (коска перад гэтымі злучнікамі не ставіцца) |
|
3.Калі перад адасобленай акалічнасцю стаіць злучнік, які звязвае іншыя члены сказа або часткі складанага сказа, то пасля гэтага злучніка ставіцца коска. |
|
4.Коска не ставіцца паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем, калі пропуск адасобленай акалічнасці парушае структуру сказа. Заўвага. Паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем (дзеепрыслоўным варотам) коска будзе ставіцца тады, калі пропуск адасобленай акалічнасці не парушае структуру сказа. |
|
Падбярыцепрыклады на кожны пункт правіла:
1.Возьме наш хлопец жалеза кавалак ды, кінуўшы ў горан, нагрэеўдала.
2.Апусціўшы галовы і выставіўшы наперад галінастыя рогі, ласі нанейкае імгненне знямелі і стаялі нерухома.
3.Антаніна Арцёмаўна апошні раз аглядзела стол і, уздыхнуўшы, стомленаапусцілася на канапу.
4.Кожны тыдзень бацькі хадзілі ў тэатр, а вярнуўшыся дадому,абмяркоўвалі п’есу.
5.Ён не спыніўся, а, выбраўшыбольш зручнае месца, рушыўнаперад.
