X-PDF

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё(ыё), ія(ыя), іе(ые) (2 гадзіны). 5 клас

Поделиться статьей

Беларуская мова.Урок 62 -63                                                               5клас

Тэма: Вымаўленнеі правапіс спалучэнняў іе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах (2 гадзіны)

Мэта:

·                садзейнічаць засваенню вучнямі вымаўлення і правапісу слоў са спалучэннямііе(ые), ія(ыя),іе(ые);

·                выпрацоўвацьусменне вымаўляць такія словы, адпаведна перадаваць на пісьме, пры неабходнасціправяраць напісанне па арфаграфічным слоўніку;

·                развівацьлексіка-граматычны лад маўлення вучняў;

·                замацоўвацьправілы правапісу запазычаных слоў са спалучэннямііе(ые), ія(ыя), іе(ые);

·                фарміраваць уменні вызначаць арфаграмы, выбіраць з шэрага варыянтаўправільны, абгрунтоўваць выбар;

·                фарміраваць арфаграфічную норму;

·                актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў;

·                развіваць маўленчыя і творчыя здольнасці вучняў.

 

Ход першага ўрока

 

1. Актуалізацыя ведаў вучняў

Пытанні да класа:

1) На вашу думку, у чым асаблівасць вымаўлення і напісанняспалучэнняў галосных іе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаныхсловах?

2) Якаямэта нашага ўрока?

 

2.Арганізацыя пошукавай дзейнасці

Работа пакартках  (картка №1)

На картках запісанысловы на рускай мове, іх неабходна перакласці на беларускую мову, паставіцьнаціск:

аксиома

бастион

инициатива

биограф

биография

гениальный

материал

пионер

гигиена

 

Пытанні ізаданні:

1) Якія ёсцьспалучэнні галосных у рускіх словах і як яны перакладаюцца на беларускую мову?

2) Назавіце спалучэннігалосных, якія пішуцца толькі пад націскам.

3) Назавіце спалучэннігалосных, якія пішуцца нязменна, незалежна ад націску.

4) Падлічыце, колькілітар і гукаў у кожным рускім слове і колькі ў адпаведным беларускім?

5) Чаму гукаў больш,чым літар у беларускіх словах?

6) Скажыце, у чымасаблівасць вымаўлення і напісання спалучэнняў іе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах?

7) Зверце свае разважанніі назіранні з правілам у падручніку: §11 с.35

 

Праца пападручніку.

Выконваемпрактыкаване 74 (неабходна выпісаць запазычаныя словы са спалучэннямі іе(ые), ія(ыя), іе(ые), паставіць у іх націск,падкрэсліць спалучэнні).

 

Слоўнікавая работа

Запішыце ў сшыткісловы інтэлігент, ёд, маёр, раён, радыё, маянэз, феерверк, атаксама словы з практ 73, правіла і запомніце іх напісанне

Фізкультхвілінка

 

Праца пападручніку.

Выконваемпрактыкаване 75 (неабходна спісаць словы, устаўляючы прапушчаныя літары, паставіць у іх націск,падкрэсліць спалучэнні).

 

Работа змастацкім тэкстам.

Настаўнік чытаеапавяданне Міколы Капыловіча Сачыненне

Цішэй.Лёня Бойка піша сачыненне.

Раніцайна ўроку настаўніца папрасіла расказаць пра ўчарашні дзень, пра самае цікаваеўражанне. Усе пачалі прыгадваць і расказваць.

        Бойка, а ты чаму маўчыш? — спытала настаўніца.

Лёняпадняўся, але нічога цікавага ўспомніць не змог.

Тутякраз празвінеў званок. І часу на ўспаміны не засталося. Лёня ўзрадаваўся, але- дарэмна. Настаўніца сказала, каб ён напісаў сачыненне дома.

Івось Лёня Бойка, вучань трэцяга класа, сядзіць і піша: Учора я прачнуўся,устаў з ложка… Далей, як ні стараўся, не ўдалося напісаць ні слова.

Гэтатаму, відаць, што не ўсё раблю правільна, — рашыў Лёня. — Настаўніца казала,што спярша трэба падумаць, а потым пісаць. А я пішу не думаючы…

Ёнз зайздрасцю зірнуў на кніжную шафу. Вось гэта людзі — пісьменнікі!Спярша думалі, а потым пісалі. Буду і я так, як яны рабіць… Значыцца,прачнуўся, устаў з ложка. Потым памыўся, паснедаў… Нічога цікавага… Ага,прыгадаў!

Лёнясхапіў ручку, але думка ўцякла ад яго, як мыш ад ката. Тады ён пачаў дзейнічацьхітрэй. Адклаў убок ручку, заплюшчыў вочы , нібы сабраўся спаць. І думка тут жавярнулася.

Ёнуспомніў пра… муху. Убачыў яе адразу пасля снедання. Яна нахабна лятала папакоі, а потым села яму на нос. Муха сярод зімы! Лёня так здзівіўся, што сядзеўз мухаю на носе, баючыся паварушыцца.

Можа,пра муху напісаць? — завагаўся Лёня. — Не! На смех яшчэ падымуць. Скажуць,нічога цікавага, акрамя мухі, не знайшоў. Лепш напішу пра выстаўку сабак, наякую хацеў схадзіць.

Лёнязноў узяў ручку… Не, пра сабак ён пісаць не будзе. На выстаўку ж не хадзіў. Ачаму? Лёня не паспеў успомніць. Дзверы адчыніліся, і ў пакой ускочыў Генка,сусед. У адной руцэ ён трымаў клюшку, а ў другой — шайбу. У вачах пытанне: цідумае Лёня Бойка адыграцца пасля ўчарашняга пройгрышу?

Думае,безумоўна, думае. Лёня схапіў сваю клюшку, і сябры пайшлі на двор.

Сачыненнезасталося ляжаць недапісаным.

 

Пытанні да класа:

1)   Пра што хацеў нам расказаць аўтар?

2)   Ці спадабаўся вам хлопчык?

3)   А вы маглі б расказаць пра ўчарашні дзень, пра самае цікавае ўражанне?

4)   Да якога тыпу тэксту адносіцца гэты твор?

 

Работа ўпарах: пераказваем  апавяданне Міколы КапыловічаСачыненне

 

Самастойнаяработа

Выконваемпрактыкаване 77 (неабходна выпісаць словы, напісанне якіх адпавядае правілу“Правапіс спалучэнняў іе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах”, паставіць уіх націск,падкрэсліць арфаграмы).

 

Дамашняе заданне:§11, практ. 78

 

Рэфлексія

Пытанні да класа:

1.Што новага вы даведаліся на ўроку?

2.У чым асаблівасці вымаўлення і напісання спалучэнняў галосных у іншамоўныхсловах?

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ход другога ўрока

 

І.Арганізацыйны момант

1. Актуалізацыя ведаў вучняў

Пытанні да класа:

1) У чым асаблівасць вымаўлення і напісання спалучэнняўгалосных іе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах?

2) Якаямэта нашага ўрока?

2. Замацаванне ведаў вучняў па тэме

1) Работа на картках

Картка №1

Заданне: перакладзіцена беларускую мову:

мелиорация

скорпион

миниацюрный

рацион

рационализатор

энтузиазм

2) Гульня-эстафета

Заданне: утварыце новыя словы со спалучэннямі ія (ыя)

Геній, індустрыя,нацыя, прэмія, тэрыторыя, мемарыял

3) Работа ля дошкіі ў сшытках

Заданне 1.: запісаць сказ, знайсці ў ім слова з вывучаемайарфаграмай, арфаграму падкрэсліць

         1. Першаемесца на школьнай матэматычнай алімпіядзе заняў дзясяты клас.

         2. Набудоўлю прыехалі маладыя спецыялісты.

         3. Настадыёне адбылася спартакіяда школьнікаў.

         4. Вучаньцікава расказаў біяграфію Якуба Коласа.

Заданне 2.: вызначыць колькі гукаў і колькі літар у словебіяграфія, запісаць яго гукавую транскрыпцыю

Фізкультхвілінка

4) Работа ў парах: расказваем правіла “Правапіс спалучэнняўіе(ые), ія(ыя), іе(ые) у запазычаных словах”

5) Слоўнікавыдыктант

         Кіёск,патрыёт, трыа, радыё, фіялетавы, фіялка, рэгіён, дыягназ, бібліятэка, дыета,чэмпіянат, дыялог, гігіенічны, піяніна, пенсіянер.

Хвілінатворчасці: раскажыце і вы, як герой апавядання МіколыКапыловіча Сачыненне, пра ўчарашні дзень, пра самае цікаваеўражанне.

Дамашняе заданне:§9 — 11, вывучыцьнапісанне ўсіх слоў з указаных параграфаў, вывучыць правіла параграфаў.

Рэфлексія

Пытанні да класа:

1.Што новага вы даведаліся на ўроку?

2.У чым асаблівасці вымаўлення і напісання спалучэнняў галосных у іншамоўныхсловах?


Поделиться статьей

Презентация по русскому языку на тему Обобщение знаний об имени прилагательном как части речи на материале Ранняя весна. Первоцветы

Поделиться статьей

Поделиться статьей Описание презентации по отдельным слайдам: 1 слайд Обобщение знаний об имени прилагательном как части речи на материале «Растения


Поделиться статьей

РОДИТЕЛЬСКОЕ СОБРАНИЕ ПО ТЕМЕ «ОГЭ – 2023»

Поделиться статьей

Поделиться статьей Описание презентации по отдельным слайдам: 1 слайд РОДИТЕЛЬСКОЕ СОБРАНИЕ ПО ТЕМЕ«ОГЭ – 2023» 2 слайд Приказ Минпросвещения России


Поделиться статьей

Презентация к выступлению на районных педагогических чтениях « Современное образование: педагогическое мастерство и педагогические технологии». на тему :«Духовно-нравственные ценности в воспитании социально-ответственной личности».

Поделиться статьей

Поделиться статьей Описание презентации по отдельным слайдам: 1 слайд Муниципальное бюджетное общеобразовательное учреждение средняя общеобразовательная школа №18 Презентация к выступлению


Поделиться статьей