Урок беларускай мовы ў 4 класе
Тэма:Замацаванне вывучанага”Змяненне прыметнікаў па родах”
Мэта:стварыць умовы для замацавання ўмення вызначаць род прыметнікаў, правільнапісаць канчаткі прыметнікаў у форме назоўнага склону; развіцця ўвагі, звязнагамаўлення, дробнай маторыкі рук, паглыблення слаўнікавага запасу, выхаваннянавыкаў калектыўных узаемаадносін, дысцыплінаванасці.
Абсталяванне:карта РБ; карткі, на якіх запісаны прыметнікі; карткі з заданнямі для парнай ігрупавой работы; табліца “Род прыметнікаў”.
1.Арганізацыйны момант
—Усміхніцесяадзін аднаму. Усміхніцеся мне. Я спадзяюся, што ваша ўсмешка дапаможа вамстаранна і радасна працаваць.Я жадаю вам поспехаў. З добрым настроем пачнёмурок з радкоў выдатнага беларускага паэта Ніла Гілевіча:”Як ты дорага мне, маяродная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
2.Хвілінка чыстапісання.
Бб
Беларусь
· Прапісываем гэтыя літары, а потым злучэннелітар.
· Што, акрамя злучэнняў літар вы заўважылі ўгэтым запісе? (слова Беларусь)
· (вывешваецца карта РБ)
· -А як мы яшчэ называем нашу краіну? (Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына)
· Якая мова лічыцца ў Беларусі нацыянальнай?
Беларуская мова вельмі мілагучная, янапрыйшла да нас з матчынай песняй і спевам гаючай крынічкі. (гучыць беларускаямелодыя, вучаніца чытае верш)
Запіс на дошцы:
Ільняная, жытневая, сялянская,
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. І самая славянская,
Светлая, як травы ў расе,
Вобразная, вольная, пявучая
Мова беларуская мая.
· Вы прачыталі верш. Ці спадабаўся ен вам?Чым? Аб чым гэты верш?
· Якая часціна мовы часцей сустракаеца ўвершы? (прыметнік)
· Гэта і будзе тэмай нашага ўрока. Сення мы будземзамацоўваць ўменне вызначаць род прыметнікаў, граматычна дапасоўваць прыметнікіда назоўнікаў, правільна ўжываць іх ў мове.
· Якую ролю выконваюць прыметникі ў мове?(яны ўпрыгожваюць нашу мову, робяць яе больш дакладнай, якаснай, выразнай).
3.Слоўнікавая работа.
-Запішыце сказы адным або двума словамі (каменціраваннае пісьмо):
1. Птушка – сімвал Беларусі.
2. Як называюць ў свеце нас, жыхароўБеларусі?
3. Магутны звер вагай больш за тону, выяваякога змешчана на самым вялікім БелАЗе.
4. Архітэктурны сімвал сучаснай Беларусі,адкрыты ў Мінску ў чэрвені 2006 года.
5. На карце вялікага свету,
Янаяк кляновы лісток,
Песнягарачага лета,
Крынічнайвады глыток.
(дадошкі прымацоўваюцца малюнкі )
-Увага!Словы ў словазлучэнні Рэспубліка Беларусь па правілах беларускай арфаграфііпішуцца з вялікай літары.
-А зараз прачытайце ўсе словы, якія вы запісалі. Вусна састаўце словазлучэнні згэтымі словамі па схеме: прыметнік + назоўнік.
-А якая яшчэ наша Беларусь?(на дошцы адкрываюцца карткі са словамі: непаўторная,шчодрая, новы, сінявокая, прыгожая, ласкавае, багатая, азёрная, лясны, сіняе).
-Выберыце адпаведныя словы і прымацуйце іх да карты РБ.
-Што аб’ядноўвае ўсе гэтыя словы? (прыметнікі)
(вучнізапісваюць ў сшытак словазлучэнні)
— Састаўце сказы са словамі РэспублікаБеларусь. Абазначце канчаткі прыметнікаў, вызначце род прыметнікаў.
— А цяпер падвядзём вынік. Як вызначыць родпрыметнікаў?
(надошцы паказваецца алгарытм :
1.Вызначаем назоўнік, з якім звязаны прыметнік.
2.Вызначаем род назоўніка.
3.Прыметнік мае той самы род, што і назоўнік.)
— Якія канчаткі маюць прыметнікі жаночага,мужчынскага і ніякага роду?
Праверкавыканання задання.
Фізкульхвілінка“Зарадка”
4.Работа ў парах.
Складзіцевусна словазлучэнні са словамі, абазначце канчаткі, вызначце род прыметнікаў.
Брудны(паветра, ручнік, сшытак).
Спакойны( характар, рака, мора)
Работапа падручніку – самастойна (дапісаць канчаткі прыметнікаў, абазначыць іх род)
Праверкавыканання парнай работы.
Работаў групах.
Група“Мовазнаўцы”
Вызначцелексічнае значэнне прыметнікаў і іх род. Складзіце сказы з адной з парпрыметнікаў: жалезны цвік – жалезная воля, залаты пярсценак – залаты характар,востры нож – востры розум, сонечная ўсмешка – сонечны прамень.
Група“ Канструктары”
Злучыцестрэлкамі назоўнікі і адпаведныя прыметнікі, вызначце род прыметнікаў:
воўк салодкі
хмара цемная
яблык шэры
сонца яркае
Праверкавыканання работы ў групах.
4.Дамашняе заданне
5.Рэфлексія
-Якую мэту мы паставілі на урок?
-Якія задачы нам трэба было вырашыць?
-Ці ўсе задачы нам давялося вырашыць?
-Які этап урока вам найбольш спадабаўся?
-Ці былі ў вас цяжкасці?
-Ці спатрэбіцца вам у жыцці вывучэнне дадзенай тэмы?
-За што вы сябе можаце пахваліць?
Выстаўленнеадзнак