X-PDF

Кузьма Чорны – апавядальнік. Асаблівасці псіхалагічнага аналізу пісьменніка. (2–3 апавяданні на выбар).

Поделиться статьей

Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага.

Кіраўнік БДТ-1Вячаслаў Селяха разам з балетмайстрам Кірхгеймам і Багданавым, а таксама вядомай балетнай парай — Сямёнавай і Брэві ажыццявілі пастаноўку п’есы «Бронецягнік 14-69», якая выклікала розную рэакцыю ў грамадскіх і мастацкіх колах, стала прычынай палемікі, тэатральных дыскусій 1927-1928 гг., у якіх абмяркоўваліся далейшыя творчыя шляхі беларускага тэатра ва ўмовах беларусізацыі. Пачатак дыскусii звычайна звязваюць з iмем паэта i лiтаратурнага крытыка Алеся Дудара (у дыскусii выступаў як Тодар Глыбоцкi). Мiж тым, першы дыскусiйны артыкул належаў усё ж Зарэцкаму. У далейшым, пры абмеркаваннi стану i задач iдэалагiчна-мастацкай работы фабрыкi Белдзяржкiно на вытворчай нарадзе фабрыкi, Зарэцкага абвiнавацiлi ў тым, што ў лiстападаўскiм артыкуле 1928 г. ён iмкнуўся навязаць Белдзяржкiно поглядыбеларускага контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму. Як доказ, прыводзiлiся палажэннi з артыкула, якiя атрымалi распаўсюджанне ў тэатральнай дыскусii:Вынікі—прыняцце пастановы «Аб фактах прасочваньня класава-варожых, нацыянальна-дэмакратычных уплываў у мастацкую літаратуру БССР». Пасьля чаго адкрылася дарога для ОГПУ і НКВД.

Старонкі біяграфіі Кузьмы Чорнага. Сучаснае прачытанне прозы пісьменніка.

1900-1944

Мікалай Карлавіч Раманоўскі

Кузьма Чорны яшчэ толькі пачынаў, а крытыка яго ўжо ахрысціла «беларускім Дастаеўскім». Сам ён добра ведаў,што для таго, каб стаць «Дастаеўскім», узысці на ўзровень вялікага пісьменніка, трэба было перш за ўсё стаць беларускім пісьменнікам, выявіць у сваёй творчасці нацыянальны характар беларуса, стварыць беларускі раман, беларускі стыль. Менавіта сам Чорны і стаў стваральнікам беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Кузьма Чорны — выдатны знаўца народнай гаворкі. Ён ўзбагаціў нацыянальную прозу творамі, у якіх узноўлены шырокія карціны рэчаіснасці, створаны шматстайныя чалавечыя характары, пастаўлены вострыя праблемы часу, зроблены глыбокія філасофскія абагульненні.

Нарадзіўся: в. Боркі,у сям’і парабка. У 1907 пераехалі ў фальварак Вінцэнтова. Тут

Мікола з дапамогай маці Глікерыі Міхайлаўны навучыўся чытаць. Кнігі былі больш

выпадковыя, сярод прачытанага Чорны ўспамінае Біблію, нешта з твораў Льва

Талстога, розныя палітычныя брашуры. Запомнілася першая ўласная кніжка

«Канёк-Гарбунок» Пятра Яршова, падораная заезджымі гандлярамі. Мікола быў

здольны хлапчына: добра маляваў, іграў на розных музычных інструментах, меў

прыгожы голас, умеў цудоўна апавядаць розныя гісторыі, прадстаўляючы ў асобах,

іграў у школьных спектаклях. Багатае духоўнае жыццё яго, аднак, ішло на фоне

жахлівай беднасці. Пра сваё маленства Чорны ўспамінаў: «Гэта быў жудасны час,

калі кавалак хлеба і палатняная рубашка — адна на год, здаваліся шчасцем. Так

жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся. Так жыў народ».

Каля маёнтка, дзе яны парабкавалі, школ блізка не было, таму вярнуліся на

бацькаўшчыну, у мястэчка Цімкавічы.

Адукацыя:

-Цімкаўскае народнае вучылішча

-Нясвіжская настаўніцкая семінарыя (вучоба перарывалася з-за рэвалюцыі 1917 і нашэсця белапалякаў)

-Беларускі ўніверсітэт

Працаваў:

-настаўнікам

Представленная информация была полезной?
ДА
58.95%
НЕТ
41.05%
Проголосовало: 782

-сакратар аддзела народнай адукацыі

-у рэдакцыі г “Беларуская веска”, “Раздавім фашысцкую гадзіну”,ч. “Беларусь”

-кір кабінета Маладога аўтара

Псеўданімы:

Ігнат Булава з-пад Турава, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарпакевіч, Максім Алешнік

Творчасць:

Першае апавяданне ў 1923 у г “Савецкая Беларусь”, падпісаныя псеўданімам -Кузьма Чорны. Так пісьменнік аддаваў даніну павагі свайму дзеду Міхалу Парыбку, па-вулічнаму — Чорнаму, майстру-сурвэтніку. Уваходзіць у “Маладняк”. Шмат друкуецца, а ў 1925 г. выдае адразу два невялікія зборнікі сваіх твораў — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У гэтым жа годзе ён быў змушаны пакінуць вучобу — пачаўея хваравіты працэс у лёгкіх. Паездка на лячэнне ў Крым памагла. Творчая актыўнасць Чорнага ў 20-я гады ўражвае. У адным 1926 г. выходзіць адразу тры зборнікі яго апавяданняў: «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць». У наступным 1927 г. пачынае друкавацца яго першы раман «Сястра», а ў 1928 выходзіць асобным выданнем яшчэ адзін раман Чорнага «Зямля». Амаль кожны год у празаіка публікуюцца новыя абёмістыя творы. З мая 1926 г. Кузьма Чорны зяўляецца старшынёй літаратурнага абяднання «Узвышша» і адначасова галоўным рэдактарам аднайменнага часопіса, застаючыся на гэтых пасадах ажно да самага скасавання арганізацыі ў 1932 г., калі партыя сваёй спецыяльнай пастановай ліквідавала ўсе існуючыя літаратурныя арганізацыі з мэтаю стварыць Саюз савецкіх пісьменікаў.

Вульгарная крытыка канца 20-х і пачатку 30-х гадоў папракала Чорнага ў апраўданні «кулака», «хутаранскіх настроях», а таксама ў «біялагізме» і «фізіялагізме», запазычаных нібыта ў французскіх пісьменнікаўнатуралістаў. У 30-я гады Чорны актыўна ўдзельнічаў у літаратурным жыцці Беларусі, быў адным з арганізатараў Саюза пісьменнікаў.

У1938 г. Чорны быў арыштаваны. Яго называлі «польскім шпіёнам» на той паставе, што нібыта ў час гаворак з сялянамі на рынку ён выпытваў звесткі і сакрэтную інфармацыю. Між тым для Чорнага гэта быў адзін з яго любімых спосабаў папаўняць свае веды аб жыцці і людзях. У 1939 г. Чорнага нечакана выпусцілі з турмы: кіраўніцтва НКУС рабіла выгляд абнаўлення палітыкі, выпусціўшы на волю невялікую колькасць нявінна асуджаных людзей. У тэты час Чорны быў вельмі хворы: балела сэрца, апухалі да калень ногі. А галоўнае: ён быў глыбока ўзрушаны ўсім убачаным у сталінскіх засценках.

Падчас Вав разам з бежанцамі Чорны дайшоў да Крычава, развітаўся з сямёй і пайшоў у ваенкамат. Уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі, але праз некалькі дзён быў адкліканы ў групу друку. З 1942 г. Чорны жыве ў Маскве, у гасцініцы «Якар», дзе займае цесны нумар разам з сямёй. Пасля вызвалення Мінска ён прыязджае на Радзіму, два месяцы туліцца з сямёй у прахадным пакоі будынка Саюза пісьменнікаў, нарэшце атрымлівае змрочны і халодны пакойчык-кватэру, дзе і памірае. У архіве пісьменніка застаўся дзённік і звыш дзесятка пачатых вялікіх твораў.

Кузьма Чорны – апавядальнік. Асаблівасці псіхалагічнага аналізу пісьменніка. (2–3 апавяданні на выбар).

Раннія апавяданні празаіка — тыповыя для творчасці «маладнякоўцаў» замалёўкі, эцюды, імпрэсіі. У пачатковы перыяд Чорны паралельна з прозаю піша і друкуе вершы, дзе апяваецца хараство беларускай прыроды— сведчанне таго, што ён як творца знаходзіўся на раздарожжы. Выбар героя, між тым, зроблены ім адразу— гэта мужык-беларус, бядняк, які ўвесь век марыў аб вольнай працы на ўласнай зямлі.

Чорнаму, як і многім ў 20-я гады, здавалася, што рэвалюцыя адбывалася дзеля вызвалення чалавека, а таму мелі сваё апраўданне вялікія панесеныя ахвяры. Але ен не мог не заўважыць і расчалавечвання. Па асаблівай засяроджанасці на праблемах чалавеказнаўства Чорны належаў да тыпу пісьменнікаў, якому ўласцівае трагічнае светаўспрыманне. Мацней за ўсё яго як мастака слова, як самабытнага філосафа беларускага шляху займала пытанне: адкуль усё ідзе і куды вядзе? У сваёй творчасці Чорны працягваў купалаўска-коласаўскую традыцыю ўвагі да жыцця і турбот «маленькага чалавека», які пасля рэвалюцыі адчуў у сабе гонар называцца беларусам. Сваё разуменне нацыянальнага характару беларуса пісьменнік выказаў у афарыстычным выслоўі: «I ў цішыні буры, і ў бурах — цішыня…». Вонкавая ціхмянасць, сціпласць, цярплівасць, памяркоўнасць, талерантнасць беларускага селяніна тоіць, на думку Чорнага, у сабе бунтоўнае непрыняцце ўсялякага здзеку і гвалту. Герой Чорнага часта можа выглядаць занадта дробязным і мітуслівым.

У 20-я гады пісьменнік надаваў увагу паказу паўсядзённасці. Вясковае беларускае жыццё не было для аўтара экзотыкай, ён добра яго ведаў і праз яго хацеў “высвеціць” характар сваіх суайчыннікаў. К.Чорны захапляўся працавітасцю, трывушчасцю селяніна, яго любоўю да зямлі, аднак не закрываў вочы на сялянскую пасіўнасць, шырока распаўсюджаную інертнасць у грамадскіх справах, аглядку на мінулае. Часта старая вёска ў апавяданнях 20-х гадоў паказвалася вартай жалю.

У новых гістарычных умовах пісьменнік правяраў на трываласць асновы старога гуманізму. У яго не было сумнення, што жыццё трэба змяняць і абнаўляць.

У пачатку 30-х гадоў Чорны паставіў перад сабой грандыёзную задачу — напісаць цыкл твораў пра гісторыю беларусаў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Яго ўвагу прывабліваюць ужо не асобныя постаці або народныя тыпы, але жыццё народа на вялікім адрэзку часу.

Кузьма Чорны “ўзбагаціў нацыянальную прозу творамі, у якіх узноўлены шырокія карціны рэчаіснасці, створаны шматстайныя чалавечыя характары, пастаўлены вострыя праблемы часу, зроблены глыбокія філасофскія абагульненні” (51, 330). З поўным правам творы К.Чорнага можна назваць чалавеказнаўчымі і народазнаўчымі. У адным з артыкулаў празаік пісаў: “Пісьменнік павінен (апроч усяго іншага, дзякуючы чаму ён творыць) уладаць яшчэ багатым фактычным матэрыялам жыцця, мець шырокую эрудыцыю, стаяць прынамсі на культурным узроўні свайго часу. Ён заўсёды павінен убіраць у сябе навакольную практыку жыцця і ператвараць яе ў выразныя каштоўнасці літаратурнае культуры” (52, 101). Сам Чорны імкнуўся прытрымлівацца гэтай лініі ў сваёй творчасці і паказаў сябе добрым знаўцам народнага жыцця і быту. Чорны-празаік па-майстэрску ўводзіў у свае творы народныя выслоўі, фразеалогію, што служыла адным з важных сродкаў характарыстыкі персанажаў, іх унутранага свету, надвала творам нацыянальна- непаўторнае гучанне.

Кузьма Чорны – раманіст. Месца сацыяльна-філасофскага рамана ў творчай спадчыне пісьменніка. Аналіз аднаго з раманаў К. Чорнага (на выбар).

У гады вайны з фашызмам Кузьма Чорны ўспрыняў час змагання з ворагам як новы драматычны этап у гісторыі народа. Усведамленне асабістай адказнасці за заўтрашні дзень свайго народа і ўсяго чалавецтва вызначае пачуцці, думкі і паводзіны герояў рамана «Пошукі будучыні». Аўтар называе іх сумлічанамі, жыхарамі беларускага мястэчка Сумлічы, — ад слова «сумленне». Ён паказвае іх добрымі і сумленнымі, людзьмі «з праўдай у сэрцы і розумам у галаве». Вясёлы, гаваркі, чулы да ўсяго, што адбываецца ў свеце, Фельчар (у яго няма імя — ён лекар, доктар і знаецца на спосабах выратавання чалавека не толькі ад фізічнага болю, але і ад душэўных траўм) бязмежна верыць у магчымасць змен свету да лепшага, у светлыя, духоўныя пачаткі ў чалавеку. Ён верыць нават у магчымасць перавыхавання такога закаранелага ў сваёй уласніцкай карыслівасці і жахлівым практыцызме чалавека, як палонны немец Густаў Шрэдэр. Спачатку здаецца, што Фельчар меў рацыю: Шрэдэр сапраўды адчуў удзячнасць сумлічанам за тое, што яны яго выратавалі, калі ён цяжка захварэў, і так расчуліўся, што падараваў маленькім гаспадарам хаты, дзе ён змушаны быў прыпыніцца, золата, знятае ім з цяжка параненага графа Паліводскага. Што значыць золата як увасабленне ідэі прыватнай уласнасці ў параўнанні з магчымасцю жыць! Пазнейшыя паводзіны гэтага чалавека паказваюць, што яго «перавыхаванне» было ўсяго толькі момантнай праявай звычайнай слабасці. У першай частцы «Пошукаў будучыні», якую аўтар называе шматзначна «Украдзенае маленства», апавядаецца пра Вялікага Злодзея, а гэта і свет уласніцтва, што развязаў вайну, і ідэолагі фашызму ў абліччы Густава Шрэдэра, які вярнуўся, каб забраць назад «сваё» золата, і тыя, хто, не пытаючыся беларусаў, падзяліў краіну на дзве часткі мяжой. Вялікі Злодзей «украў» маленства Кастуся Лукашэвіча, «выгнанца з-пад Вільні», сіраты Волечкі Нявадавых. Першая сусветная вайна, на час якой выпала гэтым героям уваходзіць у сваю сталасць, прымусіла іх забыць пра гульні і стаць раней часу дарослымі. Бязлітасная неабходнасць вымушае Кастуся і Волечку разам шукаць паратунку, стаць «вялікімі змоўшчыкамі» перад навакольным жорсткім светам. У іх паводзінах шмат дзіцячага, вельмі непасрэднага і шчырага, што ідзе ад жадання рабіць дабро людзям, і наіўнага спадзявання, што і людзі не будуць лішне жорсткімі ў адносінах да іх. Столькі наіўнага і дарослага, вясёлага і сумнага, шчырага і прастадушна-хітрага ў іх паводзінах, што душа пісьменніка міжволі поўніцца пачуццём вялікага замілавання да простага беларускага чалавека, чалавека «прыроды», некранутай уплывамі тэхнізаванай цывілізацыі першабытнай натуры. Малыя героі разам з дарослымі сумлічанамі робяць агульную справу, «быццам ратуючы ўвесь свет не менш як ад касмічнай катастрофы», памагаюць вярнуцца да жыцця Шрэдэру: ён жа «адзін сярод людзей, ды яшчэ ў палоне, ды яшчэ хворы». Гэтыя людзі душой адчуваюць вялікую залежнасць усяго ў свеце і як бы наперад закідаюць позіркам: зробленае дабро павінна адгукнуцца такім жа дабром. Так яны па-свойску робяць выбар будучыні, якой яна павінна быць на іх думку. У раздзеле «Украдзенае маленства» пануе паэтычная атмасфера апавядання пра хараство душы простага чалавека, вольнага ад прагі да нажывы, ад эгаізму, здольнага сілай страснай веры ў светлае і добрае ў свеце зруйнаваць існуючыя перагародкі, сцвердзіць ідэю «чалавек чалавеку сябар, таварыш і брат».

Імкнучыся апаэтызаваць хараство беларускай душы, якая ў гады вайны ўбачылася з асаблівай вастрынёй і болем, Чорны актыўна выкарыстоўвае такі мастацкі прыём, як унутраны маналог, які часта нагадвае сапраўдную «плынь свядомасці», бо герой, дзеля таго каб выказацца дарэшты, ужо не зважае на іншых. У гэтых маналогах, па сутнасці, змяшчаецца квінтэсенцыя жыццёвай мудрасці цэлага народа. Асабліва ахвотна «дае слова» аўтар Юрасю Няваду, чалавеку, які, седзячы чатыры гады ў акопах, марыў аб вяртанні на Радзіму, які так і не перажыў звычайнага чалавечага шчасця бачыць, як растуць яго дзеці, становяцца дарослымі, а таму так хваравіта ўспрымае ўсё, што нагадвае яму пра «ўкрадзенае маленства» яго дачкі Волечкі і пра Вялікага Злодзея, вінаватага ва ўсіх яго няшчасцях.

У сістэме маральных скарбаў, якія так старанна пералічвае вуснамі сваіх герояў Чорны, асаблівае месца займае паняцце Радзімы, да якога надзіва глухія «людзі без Айчыны», такія, як граф Паліводскі: «Як жа гэта так жыць, каб чалавеку на свеце не было за што душой зачапіцца. А гэты Паліводскі што? Ён і не нюхаў роднай зямлі, толькі жыў з яе. Хіба ён дзе хату паставіў, ці дом, ці дрэва пасадзіў? Як на мой розум — дык толькі той чалавек, што калі яго вырвуць з роднага месца, дык ён, пакуль жыў, будзе рвацца туды. А калі дарвецца і ўбачыць, што там усё спустошана, дык ён другі раз жыць пачне: дрэвы пасадзіць і дом паставіць. А будуць яго ізноў з месца ірваць, дык ён зямлю грызе, а не даецца або галаву адарве таму, хто становіцца ў яго над душой».

У другой частцы рамана «Вялікае скрыжаванне» паказваецца сутыкненне супрацьлеглых сіл дабра і зла, увасобленых у вобразах герояў рамана. Юрась Нявада і ва ўмовах жорсткага супрацьстаяння з ворагам верыць у чалавека: «Ці ты верыш, што чалавек не вытрымае, каб вечна быць зверам? Вырві ты з чалавека сэрца і ўстаў на яго месца звярынае, дык у чалавечых грудзях і звярынае сэрца стане чалавечым». Нявада гіне ад рукі менавіта такога чалавека-звера, які бачыць у сабе падобным толькі ворага, і яго пагібель дэманструе імкненне Чорнага сказаць усю жорсткую праўду пра сучасніка і свой век.

На «Вялікім скрыжаванні» Захаду і Усходу, на беларускай зямлі зноў, як не раз за гісторыю, сышліся ў бязлітаснай бойцы два светы: дэмакратыя, на баку якой выступілі камуністы, і фашызм. Героі рамана, простыя беларускія сяляне, вырашаюць не толькі побытавыя праблемы свайго жыцця, але і шукаюць адказы на філасофскія праблемы чалавечага быцця наогул. Бурны час войнаў дае ім досыць матэрыялу для роздуму.

Раман Пошукі будучыні ствараўся па гарачых слядах падзей і адлюстроўваў напружаны роздум пісьменніка аб лёсе народа ў складаны для яго час. Героі рамана больш-менш нагадваюць ужо знаёмых герояў папярэдніх твораў. Тое, што адбывалася ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, — гэта толькі невялікі эпізод барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Аўтар прасочвае лёс герояў твора на працягу многіх гадоў імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Таму ў рамане нямала экскурсаў у мінулае. На першых старонках рамана мы сустракаемся з галоўнымі гёроямі твора — чатырнаццацігадовай Волечкай і шаснаццацігадовым Кастусём, якіх лёс звёў у адной хаце. Кастусь прывёз у вёску хворага нямецкага салдата Густава Шрэдэра, які ў знак падзякі за дапамогу пакінуў выратавальнікам залатыя рэчы, выкрадзеныя ў непрытомнага графа Паліводскага. Пазней мы ўбачым Вольгу і Кастуся сталымі, любячымі адзін аднаго мужам і жонкай, якія выхоўваюць дачку Лізу. Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну бало суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. Пасля многіх гадоў блуканняў і пакут ён вярнуўся ў родную вёску, сустрэўся з дачкой і дачакаўся ўнучкі. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён аддае ўсе сілы для выратавання ўнучкі з канцэнтрацыйнага лагера і, не здейсніўшы гэтага, гіне. Унучку вызвалілі з палону партызаны на чале з Кастусём. У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч). Салдат кайзераўскай арміі стары Густаў Шрэдэр спрабаваў знайсці будучыню сярод забітых на полі бою салдат, у якіх ён забіраў залатыя рэчы і грошы. Густаў марыў пабудаваць для свайго сына маёнтак, але трапіў у палон і павёз назад у Германію толькі злосць на сябе. Калі началася Вялікая Айчынная вайна, стары Шрэдэр зноў зявіўся ў гэтых мясцінах, дзе яго сын, вырасшы пры фашызме, узначальваў акупацыйную ўладу, быў камендантам канцэнтрацыйнага лагера, забойцам. К, Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. І Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль. На лёсе людзей невялічкага мястэчка К. Чорны паказаў барацьбу ідэй, поглядаў на свет у складаны для Беларусі час. Пісьменнік у творы ўпэўнівае, што вораг бўдзе выгнаны з беларускай зямлі, што беларускі народ не загіне ад чорнай фашысцкай навалы.


Поделиться статьей
Автор статьи
Анастасия
Анастасия
Задать вопрос
Эксперт
Представленная информация была полезной?
ДА
58.95%
НЕТ
41.05%
Проголосовало: 782

или напишите нам прямо сейчас:

Написать в WhatsApp Написать в Telegram

ОБРАЗЦЫ ВОПРОСОВ ДЛЯ ТУРНИРА ЧГК

Поделиться статьей

Поделиться статьей(Выдержка из Чемпионата Днепропетровской области по «Что? Где? Когда?» среди юношей (09.11.2008) Редакторы: Оксана Балазанова, Александр Чижов) [Указания ведущим:


Поделиться статьей

ЛИТЕЙНЫЕ ДЕФЕКТЫ

Поделиться статьей

Поделиться статьейЛитейные дефекты — понятие относительное. Строго говоря, де­фект отливки следует рассматривать лишь как отступление от заданных требований. Например, одни


Поделиться статьей

Введение. Псковская Судная грамота – крупнейший памятник феодального права эпохи феодальной раздробленности на Руси

Поделиться статьей

Поделиться статьей1. Псковская Судная грамота – крупнейший памятник феодального права эпохи феодальной раздробленности на Руси. Специфика периода феодальной раздробленности –


Поделиться статьей

Нравственные проблемы современной биологии

Поделиться статьей

Поделиться статьейЭтические проблемы современной науки являются чрезвычайно актуальными и значимыми. В связи с экспоненциальным ростом той силы, которая попадает в


Поделиться статьей

Семейство Первоцветные — Primulaceae

Поделиться статьей

Поделиться статьейВключает 30 родов, около 1000 видов. Распространение: горные и умеренные области Северного полушария . многие виды произрастают в горах


Поделиться статьей

Вопрос 1. Понятие цены, функции и виды. Порядок ценообразования

Поделиться статьей

Поделиться статьейЦенообразование является важнейшим рычагом экономического управления. Цена как экономическая категория отражает общественно необходимые затраты на производство и реализацию туристского


Поделиться статьей

или напишите нам прямо сейчас:

Написать в WhatsApp Написать в Telegram
Заявка
на расчет