Тэма:Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”
Мэта:
· садзейнічаць падагульненню і сістэматызацыі вывучанага па раздзеле “Сінтаксісі пунктуацыя”, праверыць іх засваенне;
· развіваць лексіка-граматычны лад маўлення вучняў
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Выкананне тэста па раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”
Тэст па раздзеле: “Сінтаксісі пунктуацыя”
1. Выпішыце словазлучэнні: сасна, пойдзем у лес, мы пішам, у садзе, зімоваенадвор’е.
2. Выпішыце са сказаў словазлучэнні, абазначце галоўнае слова:
За лета зайчанёвырасла ў вялікага шэрага зайца.
3. Запішыце сказы, падкрэсліце ў іх граматычную аснову, вызначце тып сказапа мэце выказвання і інтанацыі:
У школе Вася расказаўпра зайца настаўніку.
У хуткім часе Косцяпрынёс у клас пачарнелае цвёрдае сцябло нейкай расліны.
4. Выберыце і запішыце сказ, у якім ёсць аднародныя члены сказа, аднародныячлены сказа падкрэсліце як члены сказа:
Праляцела тое летазалатым карагодам незабыўных уражанняў.
Знаёмы доўганогібусел, сіваграк, ластаўка былі не толькі нашыя, але і афрыканскія.
5. Выберыце і запішыце сказ са звароткам:
1) Алеша выказаў здагадку, што усе гэтыя птушкі нашыя.
2) Хадзі, Сяргейка, я табе семачак у кішэню насыплю.
3) Ад семачак Сяргейка адмовіўся наадрэз.
6. Перабудуйце сказ так, каб дзейнік стаў звароткам:
Ноч. Зіма. У хаце ўсеспяць. Я адваяваў сабе печ. Цяпер ужо не па той прычыне, што вечнамерзну.Проста на печы больш выгадная пазіцыя для маскіроўкі. Лямпа зпрыкручаным кнотам стаіць у самай шыйцы, і таму на хату падае толькі вузкаяпалоска святла. Мерна цікаюць на сцяне ходзікі, але з печы не ўбачыш, колькічасу. Гэта і добра, што не ўбачыш. Няхай спыніцца час, няхай забудуць пра сваеабавязкі пеўні, няхай не цэдзіцца праз замерзлыя шыбіны сіняе зімовае світанне!
(Урывак з апавяданняІ.Навуменкі “Жуль Верн”)
— выпішыце просты неразвіты сказ;
— выпішыце просты, апавядальны, няклічны, развіты сказ, падкрэсліце ў імгалоўныя і даданыя члены сказа.
8. З папярэдняга тэкста выпішыце складаны сказ, падкрэсліце граматычнуюаснову.
9. Выпішыце сказ з простай мовай:
Міша трапіў у часовыяпамочнікі да калгаснага садоўніка.
“Дзяжурны астаецца ў класе”, — сказала Галіна Андрэеўна.
Быў пачатак чэрвеня.
10. Растаўце знакіпрыпынку, тэкст запішыце:
Калі ён ішоў са школыАнтоніха стаяла ў веснічках свайго двара.
Свіней пагонішпасвіць спытала яна Сяргейку.
Займі маю рабую. Вуньяна ходзіць на выгане.
Сяргейка марудзіў задказам і Антоніха паспешліва пачала нешта гаварыць.
(Паводле апавяданняІ.Навуменкі “За капусту”)
Дамашняе заданне: прак. 227
1. Якія пытанні цізаданні выклікалі ў вас цяжкасці?
2. Якую б адзнаку высабе паставілі за выканане тэста па тэме: “Сінтаксіс і пунктуацыя”?