X-PDF

Янка Купала. Агульначалавечыя матывы ў лірыцы

Поделиться статьей

Тэма: ЯнкаКупала. Агульначалавечыя матывы ў лірыцы              9клас

Мэта: узнаўленне іпашырэнне ведаў пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы.

Задачы:адукацыйная: дапамагчы вучням асэнсаваць умовы жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасціЯнкі Купалы, акрэсліць эстэтычнае крэда песняра, паглыбіць паняцці пра жанрылірыкі;развіццёвая:самастойна адбіраць і сістэматызаваць

звесткі, развівацьуменне публічнага выступлення і навыкі аналізу лірычных твораў;

выхаваўчая:садзейнічацьвыхаванню нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця патрыятызму.

Тып урока:уроккомплекснага прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці.

 

ПесніКупалы ─ гэта люстра, у каторым свеціцца душа

беларуса,яго жыццё, яго родны край, гэта праўдзівы,

непадробленыголас, што выходзіць з самай глыбіні

народнайдушы, ─ гэта “ крык, што жыве Беларусь”.

У.Самойла

Ход урока

1 этап.Арганізацыйны.

Псіхалагічнаяпадрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Настаўнік. Добрыдзень, паважаныя вучні! Папрашу вас не сядаць, а падысці да мяне, стаць у радок іадказаць на пытанні. Пры станоўчым адказе робіце крок наперад.

1 Хто панацыянальнасці беларус? Наперад!

2 На тваёй кніжнайпаліцы дома ёсць творы беларускіх пісьменнікаў? Наперад!

3 Твая цікавасцьда беларускага мінулага праяўляецца?. Наперад!

4 Ты добра ведаешнароднага пісьменніка Беларусі Янку Купалу? Наперад!

-Давайце праверым,як вы запомнілі звесткі з жыцця Я.Купалы. (кросенс)

Тэма нашага ўроказапісана на дошцы. Чаму можна навучыцца на

гэтым уроку?

Сёння мыпазнаёмімся з перыядамі творчасці Я.Купалы, асноўнымі матывамі яго лірыкі.Лірыка Я.К. шматгранная і неабдымная. Ужо у першых вершах паэт выступае як крытыкрэчаіснасці, народны прамоўца, які выкрывае сутнасць сацыяльных адносін. ПаэзіяЯ.К. вельмі чулая да праяў новага ў жыцці. Паэзія Я.К. раскрывае свет асобы,але асобнае месца ў творчасці паэта займаюць творы, напісаныя або звернутыя данарода. Яго задача – паказаць іншым народам, што і беларускі народ мае свойпогляд на свет, багатую гісторыю, легенды і паданні. У многіх творах аўтарразважае над мінулым Беларусі, марыць пра лепшую долю для краіны.

Перыядаў творчасціЯ.К. некалькі: віленскі, пецярбургскі і савецкі. Найбольш пленнымі быліВіленскі і Пецярбургскі. У гэты час выходзяць першыя зборнікі паэта,акрэсліваецца характар лірыкі паэта, яго жыццёвая пазіцыя.

Тэматыка творчасціЯ.К. надзвычай разнастайная. У спадчыне паэта ёсць і філасофскія вершы, ітворы, прысвечаныя паэту і паэзіі. Мяккія, шчымлівыя пачуцці пранізваюць вершыпра каханне. Асноўная тэматыка лірыкі Я.К. з’яўляеццаграмадзянска-патрыятычная. З самага першага верша паэт шукае адказ на пытанне:“Дзе месца беларусаў сярод народаў свету?”, “Які лёс чакае родную старонку?”,“Што перашкаджае хутчэй дайсці да лепшай долі?”, “Хто вінаваты ў няшчасцях,якія выпалі на лёс беларусаў?”, “Што засталося нам у спадчыне ад продкаў?”,“Якія шляхі ляжаць перад нашчадкамі?”

На гэтыя і іншыяпытанні ўсё жыццё шукаў адказы Я.К. Дарэчы, сёння ў вас будзе магчымасць пачуцьі прачытаць вершы Я.К.

Адкрыйце каліласка верш “А хто там ідзе?”. Паслухайце яго(чытаю)

-А цяпер адкажыце,як пабудаваны верш? (Верш пабудаваны ў форме дыялогу)

-Які вобразпаўстае перад намі? (бел.народа, які выйшаў шукаць лепшую долю, несучы ў рукаху крыві сваю крыўду).

-Так, дзеці, доўгігады наш народ ганьбілі, ім пагарджалі, аднялі нават назву і мову. Бел.народ,сцвярджае Я.К. жадае заняць месца сярод іншых народаў свету, хоча людзьмізвацца. Гэты верш стаў гімнам бел.народа на пачатку 20 ст. Пасля публікацыіверша, пра Беларусь загаварылі ў многіх краінах. Твор не аднойчы перакладаўсяна розныя мовы свету і ў 2018 г. выйшаў асобнай кнігай, у якой былі змешчаныпераклады твора на 100 моў свету.

-А цяпер намвыразна прачытае верш…з адпаведнай інтанацыяй.

Адным з яркіх ізапамінальных вершаў Я.К. з’яўляецца верш “Мая малітва”. (чытаю)

Чаму ці камумоліцца Я.К. у гэтым вершы? (У ім паэт звяртаецца да прыродных з’яў, моліцца і небу,і сонцу,і цэламу сусвету, ад чаго не ў малой ступені залежыць  штодзённае жыццёчалавека. Ён ведае, што трэба “няшчасных зімой саграваць сірацін”, абараніцьгаротныя сялянскія палеткі і сенажаці ад “градоў, перуноў”. Ён будзе жаліццазорам, што “гасяць сябе надта часта яны” і тым самым, па павер’і, забіраюцьчалавечыя жыцці. Асаблівая малітва да нівы, каб яна лепшым ураджаем плаціласеляніну за працу і “збагаціла сельскую хату пахілую”. У пераносным значэннімалітва паэта, пра што сведчыць метафара “распетая душа”, — гэта сутнасць,змест, тэматыка і праблематыка яго творчасці. Гэта абяцанне – пісаць пра лёснарода, колькі ёсць душэўнай сілы і моцы мяняць яго да лепшага, з тым “кабчорныя долі з мяцеліцаў шумамі // Не вылі над роднай зямлёй…”У яго толькі адножаданне: каб беды і няшчасці не закранулі Беларусь).

-Верш прачытаевыразна…

 У 1994 г. салістгрупы “Песняры” У. Мулявін выканаў песню на гэты верш.(песня). Зараз вы крышкуадпачнеце пад песню “Мая малітва”.

Верш“Роднае слова”

Уся творчасць ЯнкіКупалы прасякнута любоўю да Радзімы, а родная мова — гэта самы дарагі скарбнарода, бо толькі валодаючы роднай мовай народ зможа захаваць сябе як нацыю.

-Адкрыйце іпаслухайце верш “Роднае слова”.(чытаю)

— Што выражае гэтыверш?

— Што паэтпраслаўляе ў вершы?

— Чым з’яўляеццамова для беларускага народа?

— Прачытайце радкіз верша, у якіх заключаецца яго аноўная думка. Растлумачце іх сэнс.

Представленная информация была полезной?
ДА
58.64%
НЕТ
41.36%
Проголосовало: 972

(Якжыло ты з намі – будзеш вечна жыці,

Грамадоймільённай з светам гаманіці.)

-А цяперпаслухаем, як прачытае верш…

У вершыРоднае слова паэт гаворыць пра цяжкі гістарычны лёс беларускаймовы, напамінае пра яе забарону і прыніжэнне, пра тое, што народ збярог ізахаваў сваю мову ў тыя часы, калі цар і арыстакратыя высмейвалі яе, лічылі,што па-беларуску нельга сказаць нічога добрага і разумнага. Ніводнайгазеты ці часопіса, ніводнай кнігі не выдавалася на беларускай мове, але янаўсё роўна выжыла і працягвае жыць у народзе. Паэт верыць у жыццяздольнасць роднаймовы, у яе сілу і вечнае жыццё, пакуль жывы народ.: Бяссмертнае слова ты,роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы ,Дый дарма: жывеш, як жыло!

— Хоць роднаеслова гналі, яно непераможнае, свабоднае і бессмяротнае, бо яго нельга вырвацьз сэрца народа.

 Верш“Жняя” (чытаю)

Жняя — жанчына,якая жне ўручную сярпом. Верш Янкі Купалы Жняя напісан пра маладуюбеларускую жнейку.

 Жняя, працаўніцапалёў, паказана ў руху, у радаснай хадзе, чаму садзейнічае і вершаваны рытм,увасоблены ў «жвавым», аптымістычным трохстопным харэі. Па сутнасці,перад намікупалаўскі ідэал жанчыны, у якім знітаваліся эстэтычнае і этычнае, духоўнае іфізічнае, святочнае і будзённае. З аднаго боку, яна «царыца» (паэт двойчыадрасуе ёй гэта найменне), але своеасаблівая: яе царства  —«спелыя гоні», «залатое жніва». З другога — яна не толькіўладальніца, але і стваральніца гэтага царства. У яе ідэалізаваным партрэцепрыметы знешняй прыгажосці суседнічаюць з працалюбствам, працавітасцю:

На грудзяхшчаслівых

Каптанок ружовы,

У руцэ сярпочак

Зублены, сталёвы.

Таму і ўся прыродаспрыяе жнейцы, паважае і любіць яе:

Каласкі хінуцца

Перад ёй паклонна,

Дзівіцца ігруша

На мяжы зялёнай

Параўнанне зрэпрадукцыяй карціны Каната Русецкага.(фота)

Эпітэты — Спелыягоні, залатое жніва, нашая старонца, мяжа зяленая, залатая карона, каптанокружовы.  

Метафары — Вецерабнімае, сонца ей цалуе, каласкі хінуцца, перад ей паклонна, дзвіцца ігруша. 

Параўнанні — Яксама царыца, у залатой кароне. А яна — царыца, вяночак -…- на ей зіхаціцца, яку садзе кветка.  

 

Верш“Явар і каліна” (чытаю)

Лексічнаяработа (фота, выявы дрэў)

Явар– клён ілжэплатанавы—лістападнае дрэва роду клён, сямейства кляновых.

Каліна (Viburnum)  род кветкавых раслінсямейства Адоксавыя.
-Аб чым гэты верш? (Явар і каліна- гэта, сапраўды, больш чым вершпра прыроду. У ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота ікаханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер/ібеларусаў пра тое, што прырода — гэта жывая істота.

-Вызначыце відлірыкі. (Надзвычай меладычны, песенны, верш «Явар і каліна» на першы погляд —тыповы ўзор пейзажнай лірыкі. Сапраўды, перад намі — яскравы свет беларускайпрыроды, дзе ўсё жыве, гаворыць на «небу панятлівай» мове: «лісцейкі зеленнюхваляцца», «модлы пакорныя // З маткай-зямлёй адпраўляюць»… Так, гэта пейзаж —своеасаблівы, непаўторны, тыпова беларускі. Але ці толькі? Згадаем, што явар ікаліна — гэта частыя вобразы беларускіх народных балад. Там яны алегарычна ўвасабляюцьзакаханых хлопца і дзяўчыну, зачараваных злымі сіламі, ператвораных у дрэвы. Увершы сплятаюцца пейзажныя і інтымныя матывы.Выходзіць,перад намі не толькі чароўны свет прыроды, але і зачараваны. Значыць, вобразыявара і каліны мы можам успрымаць не толькі ў прамым, але і ў пераносным сэнсе.І тады верш набывае дадатковае, больш глыбокае сэнсава-эмацыянальнаенапаўненне, і яго мы з поўным правам можам ужо аднесці да інтымнайлірыкі. )

Утворы адлюстраваны ідэі вечнасці жыцця, кахання, гармоніі чалавека і прыроды. Увершы зліліся прырода і каханне, радасць вясновага абнаўлення і паганскія казкіначнога лесу, сум сонных далін. Твор прасякнуты філасофскай ідэяй бясконцасціжыцця, прыроды, яе зменлівасці і абнаўлення.

 

-Верш прачытаенам…

Як я казала ўжораней, многія вершы Янкі Купалы пакладзены на музыку івыконваюцца як песні. Пра гэты верш хочацца сказаць меладычны, інядзіўна, што ён пакладзены на музыку, якуюнапісаўЮ. Семяняка. (песня)

-Прачытай каліласка верш…

Беларускіпісьменнік Іван Навуменка сказаў пра верш Явар і каліна, штогэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкаміхвала Жыццю, Каханню… у вобразах дрэў…штошэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам/.

Як вы даведаліся,творчасць Я.К. вельмі разнастайная.

Завяршыць урокхачу вешам М.Танка

“Ты вечна будзешсярод нас,
І непаўторнай тваё імя
Легендай стане ў вяках,
Паходняй, што сваім праменнем
Паможа ў будучыню шлях
Прабіць наступным пакаленням”.

Іна самой справе, Янка Купала — легенда, паходня, якая асвятляе шлях праздзесяцігоддзі нам, сённяшнім, нашчадкам вялікай паэтавай творчасці і філасофіі,пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

Дамашняезаданне

-Вывучыць верш“Явар і каліна” на памяць.

-Адзнакі за ўрок

 


Поделиться статьей
Автор статьи
Анастасия
Анастасия
Задать вопрос
Эксперт
Представленная информация была полезной?
ДА
58.64%
НЕТ
41.36%
Проголосовало: 972

или напишите нам прямо сейчас:

Написать в WhatsApp Написать в Telegram

ОБРАЗЦЫ ВОПРОСОВ ДЛЯ ТУРНИРА ЧГК

Поделиться статьей

Поделиться статьей(Выдержка из Чемпионата Днепропетровской области по «Что? Где? Когда?» среди юношей (09.11.2008) Редакторы: Оксана Балазанова, Александр Чижов) [Указания ведущим:


Поделиться статьей

ЛИТЕЙНЫЕ ДЕФЕКТЫ

Поделиться статьей

Поделиться статьейЛитейные дефекты — понятие относительное. Строго говоря, де­фект отливки следует рассматривать лишь как отступление от заданных требований. Например, одни


Поделиться статьей

Введение. Псковская Судная грамота – крупнейший памятник феодального права эпохи феодальной раздробленности на Руси

Поделиться статьей

Поделиться статьей1. Псковская Судная грамота – крупнейший памятник феодального права эпохи феодальной раздробленности на Руси. Специфика периода феодальной раздробленности –


Поделиться статьей

Нравственные проблемы современной биологии

Поделиться статьей

Поделиться статьейЭтические проблемы современной науки являются чрезвычайно актуальными и значимыми. В связи с экспоненциальным ростом той силы, которая попадает в


Поделиться статьей

Семейство Первоцветные — Primulaceae

Поделиться статьей

Поделиться статьейВключает 30 родов, около 1000 видов. Распространение: горные и умеренные области Северного полушария . многие виды произрастают в горах


Поделиться статьей

Вопрос 1. Понятие цены, функции и виды. Порядок ценообразования

Поделиться статьей

Поделиться статьейЦенообразование является важнейшим рычагом экономического управления. Цена как экономическая категория отражает общественно необходимые затраты на производство и реализацию туристского


Поделиться статьей

или напишите нам прямо сейчас:

Написать в WhatsApp Написать в Telegram
Заявка
на расчет